Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з беларускім трэнерам Эдуардам Малафеевым сёння на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці абмеркавалі праблемы развіцця айчыннага футбола, паведамляе Tribuna.com.
president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка: Ты мне скажы. Вось першы нумар: Эдуард Васільевіч Малафееў. 2-і — Юра Пудышаў, Вяргеенка, Курбыка. Што ім трэба зрабіць? Ты мне скажы, я зраблю!
Эдуард Малафееў: Трэба трэнераў падрыхтаваць добрых. Тады будзе футбол.
— Гэта ты будзеш рабіць?
— Так так.
— Ты мне прывядзі людзей і распішыцеся, чым яны будуць займацца. І скажы, што ад мяне трэба.
— Добра.
— Трэба ў гэтым годзе вынік даваць, у наступным. І потым праз два гады, — сказаў Лукашэнка.
***
Эдуард Малафееў трэніраваў нацыянальную зборную Беларусі ў 2000-2003 гг.
У гэтым годзе айчынная зборная, якую трэніруе Ігар Крывушэнка, стартуе ў новым турніры Ліга нацый. У нашым выпадку гэта спаборніцтва ў дывізіёне (Лізе) D сярод 16 зборных з найгоршым рэйтынгам, аднак перамога ў Лізе D дае пропуск на Еўра-2020. На першым этапе супернікамі беларусаў будуць Люксембург, Малдова, Сан-Марына.





