На кадрах CNN бачна, як авіяцыя знішчае спачатку танк Т-72, а затым наносіць удар па артылерыйскай гармаце і змешчанаму каля яго разліку. Імаверна, ён загінуў. Таксама бачны грузавік «Урал», піша аўтарытэтны Telegram-канал Directorate 4, які асвятляе ваенныя канфлікты.
Нагадаем, 7 лютага ў выніку авіяўдару міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША ў Сірыі загінулі больш за 100 байцоў праўладных сіл. Пасля стала вядома, што сярод забітых былі шматлікія байцы з Расіі.
Чытайце таксама: Крыніцы: у Сірыі ў баі з амерыканцамі загінулі дзясяткі байцоў расійскай прыватнай вайсковай кампаніі





