Украінскія суды прызналі вінаватымі ў дзяржаўнай здрадзе і дэзертырстве расійскіх вайскоўцаў Максіма Адзінцова і Аляксандра Баранава, паведамляе РІА Навіны.
Падольскі раённы суд Кіева прызнаў Баранава вінаватым, яму прызначана пакаранне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волі. У яго ёсць месяц на абскарджанне прысуду.
Дарніцкі раённы суд Кіева прысудзіў Адзінцову 14 гадоў турмы.
У лістападзе 2016 года Служба бяспекі Украіны затрымала Баранава і яго калегу Максіма Адзінцова ў Херсонскай вобласці на мяжы з Крымам.
Абодвум ваенным прад'явілі абвінавачванні ў дэзертырстве з украінскай арміі і дзяржаўнай здрадзе, бо да анэксіі Крыма Расіяй яны служылі ва ўкраінскай арміі.