Былы прэзідэнт Грузіі, лідар партыі «Рух новых сіл» Міхаіл Саакашвілі заявіў, што не будзе прасіць палітычнага прытулку ў Польшчы. Пра гэта ён распавёў у эфіры тэлеканала NewsOne, піша РБК
«Я размаўляў з кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных спраў, яны мне тэлефанавалі, калі я прыбыў у аэрапорт. Прасіць у Польшчы палітычнага прытулку я не буду», — сказаў палітык. Ён дадаў, што ў цяперашні час знаходзіцца пад аховай польскай паліцыі.
Акрамя таго, Саакашвілі пракаментаваў магчымую экстрадыцыю з Польшчы ў Грузію: «Як кажуць у Адэсе, не смяшыце мае тапкі. Гэтая ўлада ў Грузіі баіцца мяне як чорт ладану. Калі б яны хацелі экстрадаваць мяне, яны б зрабілі гэта яшчэ ўчора».
Саакашвілі дадаў, што ў Грузіі і Украіны няма супраць яго сур'ёзных абвінавачванняў.
Напярэдадні вайскоўцы Дзяржпагранслужбы Украіны затрымалі Саакашвілі ў адным з грузінскіх рэстаранаў у Кіеве. Пасля гэтага яго дэпартавалі з Украіны ў Польшчу за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. У верасні 2017 года Саакашвілі пры падтрымцы сваіх прыхільнікаў прарваўся з Польшчы на Украіну.





