У аўторак адбылося лёсаванне пар плэй-оф Сусветнай групы тэніснага Кубка федэрацыі. Зборная Беларусі дома 22-23 красавіка пазмагаецца з камандай Славакіі. У лютым славачкі ў Сусветнай групе II нанесла паражэнне зборнай Расіі (4-1).
Беларусь — Славакія
Румынія — Швейцарыя
Аўстралія — Галандыя
Італія — Бельгія
Сустрэча са Славакіяй у рамках Кубка федэрацыі стане для Беларусі пятай хатняй запар. Яе пераможца на будучы год зноў паспрабуе свае сілы ў мацнейшым дывізіёне сусветнага тэніса. Каманда, што прайграе, апусціцца у Сусветную групу II.





