Студэнта Аляксандра Крузэ з Белгародскай вобласці прысудзілі да 2,5 года калоніі-пасялення за чатыры рэпосты ва «Укантакце», якія палічылі экстрэмісцкімі.

24-гадовы Крузэ сцвярджае, што выкарыстаў рэпост, каб правесці сацапытанне для напісання дыпломнай працы. Ён вучыцца на пятым курсе юрыдычнага факультэта Варонежскага эканоміка-прававога інстытута па спецыяльнасці «крымінальнае права». Перад гэтым ён сыходзіў у акадэмічны адпачынак, каб служыць у войску. Увесну 2018 года ён павінен быў абараняць дыплом на тэму «Экстрэмізм у сучасных умовах: міжнародныя аспекты процідзеяння».

«Маскоўскі камсамолец» адзначыў, што Крузэ ўсюды быў «на добрым рахунку», працаваў на кандытарскай фабрыцы і будоўлі. Студэнт распавёў, што прынцыпова выбраў тэму экстрэмізму для дыплома.

Аляксандр Крузэ (справа).

Аляксандр Крузэ (справа).

Бацька студэнта Аляксандр распавёў, што ў дзень ператрусу супрацоўнікі ФСБ «спрабавалі знайсці хоць нейкі доказ» у доказ таго, што малады чалавек — экстрэміст. Сілавікі канфіскавалі сістэмны блок, які далучылі да матэрыялаў справы як прыладу злачынства.

У канцы ліпеня 2017 года супраць юнака распачалі справу па артыкуле «Распальванне нянавісці альбо варожасці, а таксама знявага чалавечай годнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0