У Віцебску дзве жанчыны прапанавалі студэнтцы ветэрынарнай акадэміі зняць сурокі, у выніку дзяўчына пазбавілася 180 рублёў, паведамляе Віцебскае УУС.

Па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства міліцыя затрымала дзвюх раней судзімых за крадзяжы жыхарак Віцебска — 26-гадовую Дзіяну Т. і 28-гадовую Раду З.

Зараз Чыгуначны РАУС Віцебска высвятляе іншых магчымых пацярпелых ад ашуканскіх дзеянняў гэтага дуэта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна