ААН павінна разгледзець прымяненне кантынгенту ў 20 тысяч вайскоўцаў з краін, якія не з'яўляюцца сябрамі НАТО і 4 тысяч паліцэйскіх для таго, каб дапамагчы ўрэгуляваць крызіс ва Украіне, гаворыцца ў новай справаздачы, якая мусіць быць прадстаўлена службовым асобам на гэтым тыдні.

Справаздача, складзеная былым генеральным сакратаром НАТА Андэрсам Фог Расмусэнам, які цяпер з'яўляецца дарадцам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, будзе прадстаўлена чыноўнікам, у тым ліку спецпрадстаўніку ЗША па пытаннях Украіны Курта Ўолкера, перадае Голас Амерыкі.

На шляху зацвярджэння міратворчых сіл ААН ёсць вялікія перашкоды, бо Расія, якая мае права вета ў Савеце Бяспекі ААН, павінна пагадзіцца з гэтым фарматам і Швецыя павінна пагадзіцца ўзначаліць місію.

«Гэтая дзейнасць запатрабуе прыцягнення шэрагу еўрапейскіх краін, такіх як Швецыя, краін, якія маюць досвед міратворчых аперацый, такіх як Бразілія, і краін, якім давярае Расія, такіх як Беларусь», — заявіў Рычард Гован, сааўтар справаздачы і эксперт па ААН Калумбійскага універсітэта.

Стварэнне міратворчых сіл, на думку Гована, дазволіць правесці мясцовыя выбары ва Украіне, што з'яўляецца ключавой часткай Мінскіх дамоўленасцей. «Калі атрымаецца досыць хутка разгарнуць прысутнасць на месцах, добра было б перайсці да мясцовых выбараў за 12 месяцаў, а затым пакінуць міратворцаў на перыяд астуджэння, напрыклад, два гады агулам», — падкрэсліў Гован.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0