Былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі выправадзілі з Украіны ў Польшчу. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

«Вайскоўцы Дзяржпагранслужбы сумесна з прадстаўнікамі міграцыйнай службы і Нацыянальнай паліцыі давялі да Саакашвілі рашэнне кампетэнтнага органа пра яго вяртанне ў краіну папярэдняга знаходжання. Аднак падчас выканання працэдуры на прадстаўнікоў праваахоўных органаў накінуліся невядомыя з акружэння Міхаіла Саакашвілі. Памежнікі вымушаны былі абараняцца і ўжылі сілавую падтрымку», — напісаў ён.

«Украінская праўда» паведамляе, што Саакашвілі вывезлі з аэрапорта «Барыспаль» чартарным самалётам, які каля 18.45 павінен быў прызямліцца ў аэрапорце імя Ф. Шапэна ў Варшаве.

Саакашвілі быў затрыманы ў адным з рэстаранаў Кіева днём 12 лютага. На спецназаўцах, якія затрымалі палітыка, былі курткі Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0