7 лютага трое маладых хлопцаў адпачывалі ў рэстаране. Пасля таго, як ўстанова зачынілася, маладыя людзі выйшлі на вуліцу. Там па незразумелых прычынах 20-гадовы хлопец зламаў плот — пашкодзіў чатыры бетонныя пліты.

Калі супрацоўнікі прыехалі, гаспадар плота паказаў на траіх хлопцаў. Маладыя людзі хамілі і груба лаяліся, усе трое былі п'яныя. Каля плота знайшлі след ад абутку 20-гадовага хлопца. Яго і забралі ў міліцыю.

Малады чалавек прызнаўся, што плот зламаў ад радасці, калі даведаўся, што яго дзяўчына цяжарная. Паводле яго слоў, двое яго прыяцеляў плот не ламалі, а проста стаялі побач.

Хлопца пасадзілі на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання. Там ён і адсвяткаваў свой 20-ы дзень нараджэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0