З 12 лютага дадатак «Галасую!», створаны для дапамогі выбаршчыкам, стаў даступным і для мабільных тэлефонаў на платформе iOS, паведамляе «Мінск-Навіны».

Дадатак «Галасую!» створаны актывістамі БРСМ і БДУІР, каб выбаршчыкі маглі аператыўна зарыентавацца па месцы знаходжання іх выбарчых участкаў і пазнаёміцца з кандыдатамі ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання. Акрамя ўсяго пералічанага дадатак «Галасую!» паказвае, як праехаць да свайго участка для галасавання на асабістым аўто ці на грамадскім транспарце.

Прыкладанне можна спампаваць тут або тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна