Невядомыя людзі ў камуфляжнай форме затрымалі Міхаіла Саакашвілі ў Кіеве, паведаміў яго паплечнік Давід Сакварэлідзэ ў фэйсбуку.
Паводле выданьня «Страна.ua», палітыка затрымалі ў рэстаране «сулугуні» па адрасе Музейны завулак, 10. Прэс-сакратар палітыка Дарына Чыж распавяла, што Саакашвілі ў гэты момант абедаў.
Па звестках украінскага журналіста Уладзіміра Фядорына, Саакашвілі затрымалі людзі ў фірмовых куртках Пагранічнай службы Украіны.





