На Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане праходзяць спаборніцтвы канькабежак на дыстанцыі 1500 метраў.
Беларуска Марына Зуева, якая бегла ў пары з кітаянкай, атрымала перамогу, але затым была дыскваліфікаваная за парушэнне правілаў праходжання дыстанцыі.
Высветлілася, што па ходзе дыстанцыі падчас спробы змены дарожак спартсменкі злёгку сутыкнуліся, але працягнулі бег. Вінаватай у сітуацыі была прызнана Марына Зуева, якая была дыскваліфікаваная за парушэнне правілаў змены дарожак.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.