12 лютага ў судзе Жабінкаўскага раёна пачаўся адміністрацыйны працэс над старшынём АГП Анатолем Лябедзькам, піша Радыё Свабода.
Лябедзьку затрымалі ў ноч на 10 лютага ў Жабінкаўскім раёне падчас вяртання з Брэста. 9 лютага ён разам з актывістам з Бярозы Аляксанждрам Кабанавым ды іншымі збіралі подпісы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце.
У выніку суд перанеслі на 23 лютага. Лябедзька мяркуе, што яго будуць трымаць да суда ў ізалятары, каб ізаляваць на час выбарчай кампаніі.





