Трагедыя здарылася 11 лютага. 39-гадовы мінчук прыехаў на рыбалку з сябрамі. Па іх словах, мужчына вечарам пайшоў у намёт. Казаў, што нядобра сябе адчувае. Раніцай яго знайшлі нежывым, піша Рэгіянальная газета
Па словах выратавальнікаў, мужчына грэўся газавай гарэлкай. І відаць, яму не хапіла кіслароду. Больш дакладную прычыну назавуць следчыя.
Выратавальнікі спрабавалі рэаніміраваць мужчыну, але безвынікова.
Аналагічныя выпадкі здараліся на вадасхвовішчы 8 лютага і 22 студзеня.





