Да 100-гадовага юбілею з дня нараджэння Пятра Машэрава крама «Акадэмічная кніга» прадстаўляе кнігу Славаміра Антановіча «Пятро Машэраў: Жыццё. Лёс. Памяць».

Кніга грунтуецца на дакументах, архіўных крыніцах, багатым гістарычным матэрыяле. Раман, які неаднаразова перавыдаваўся, дапоўнены новай, раней засакрэчанай інфармацыяй з архіваў КДБ. Напрыклад, чытач даведаецца пра ўсе сапраўдныя абставіны гібелі кіраўніка БССР.

Цікавымі для чытача будуць і ўнікальныя фота з архіва аўтара, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0