Фота Дзмітрыя Брушко
Лёс 1/4 фіналу тэніснага Кубка федэрацыі вырашыўся вечарам нядзелі ў парнай сустрэчы. Па выніках двух дзён лік у матчы, што прайшоў на «Чыжоўка-Арэне», быў 2:2.
На жаль, Арына Сабаленка і Лідзія Марозава саступілі немкам Таццяне Марыі і Ане-Лене Гранефельд у трох сэтах: 7:6, 5:7, 4:6 і ў цэлым у матчы 2:3.
Але змагаліся да апошняга.
Нагадаем, што ў мінулым сезоне беларускі дайшлі да фіналу турніру, саступіўшы ў той жа Чыжоўцы зборнай ЗША 2:3.
Немкі ідуць у паўфінал, дзе сустрэнуцца з Чэхіяй.
Беларусь паспрабуе захаваць прапіску ў Сусветнай групе. Магчымыя суперніцы — Славакія, Італія, Іспанія, Румынія і Аўстралія. Гульні плэй-оф адбудуцца ўвесну.