Іміграцыйная служба Украіны прыняла рашэнне аб дэпартацыі лідара «Руху новых сіл» Міхаіла Саакашвілі ў Польшчу. Пра гэта сам Саакашвілі ў суботу, 10 лютага, заявіў у інтэрв'ю тэлекампаніі «Руставі-2», паведамляе ТАСС.

Ва ўкраінскім Міністэрстве юстыцыі раней сцвярджалі, што не бачаць ніякіх перашкод для дэпартацыі палітыка.

AFP/Scanpix

AFP/Scanpix

Саакашвілі, які цяпер знаходзіцца ў Кіеве, распавёў журналістам, што ўсе неабходныя дакументы для яго дэпартацыі ў Польшчу ўжо падпісаныя. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «незалежна ад таго, што будзе далей», ён працягне «мірную барацьбу за змену ўлады» ва Украіне.

Нагадаем, у маі 2015 г. экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі атрымаў грамадзянства Украіны і быў прызначаны на пасаду кіраўніка Адэскай вобласці. 26 ліпеня 2017 года прэзідэнт Пятро Парашэнка пазбавіў былога паплечніка грамадзянства, за некалькі дзён да гэтага той пакінуў пасаду губернатара. З тых часоў Саакашвілі адкрыта выступае ў апазіцыі да дзеючай у Кіеве ўлады, патрабуючы яе адстаўкі.

10 верасня ён прарваўся на тэрыторыю Украіны ўсё з той жа Польшчы. Пасля гэтага ў дачыненні да яго ва Украіне была распачата справа па пяці артыкулах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?