Фото: Reuters
Французская фрыстайлістка Перын Ляфон стала алімпійскай чэмпіёнкай. Сёння яна стала пераможцай спаборніцтваў па могуле. Гэта першая ўзнагарода французскіх спартсменаў на Гульнях у Пхёнчхане.
Другое месца заняла канадская спартсменка Жусцін Дзюфур-Ляпуант, бронзавы медаль у прадстаўніцы Казахстана Юліі Галышавай.
Беларусы ў гэтым відзе праграмы не выступалі.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.