Арнд Пайфер. Фота AFP
Немец Арнд Пайфер стаў алімпійскім чэмпіёнам Пхёнчхана-2018 у спрынце. Ён пераадолеў дыстанцыю 10 кіламетраў без промахаў за 23 хвіліны 38,8 секунды.
Гэта алімпійскае золата стала для 30-гадовага спартсмена першым у кар'еры. А ў немцаў гэта ўжо трэцяе золата Гульняў-2018. Алімпійскімі чэмпіёнамі сталі Лаўра Дальмаер (біятлон) і Андрэас Велінгер у скачках на лыжах.
Другое месца заняў чэх Міхал Крчмарж з адставаннем 4,4 секунды. Тройку лідараў замкнуў італьянец Дамінік Віндзіш.
Што да беларусаў: Уладзімір Чапелін — 34-ы. Антон Смольскі — 35-ы, Сяргей Бачарнікаў — 42-ы, Раман Ялётнаў — 71-ы.
У панядзелак пройдуць гонкі пераследу ў жанчын (13:00) і мужчын (15:00).
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.
0
0
0
0
0
0