У рэйтынгу «50 самых уплывовых людзей польскай эканомікі», які склала Gazeta Prawna, другое месца калектыўна занялі мігранты з Украіны. Першае месца аддадзена кіраўніку ўрада Матэушу Маравецкаму. На трэцім — прэзідэнт Анджэй Дуда.

Мітынг у падтрымку інтэграцыі з ЕС на мяжы з Польшчай. Архіўнае фота: Reuters

Мітынг у падтрымку інтэграцыі з ЕС на мяжы з Польшчай. Архіўнае фота: Reuters

Адзначаецца, што ў параўнанні з паказчыкамі 2014 года рост міграцыі ўкраінцаў склаў больш за 350%. Украінцы атрымалі ў першай палове 2017 года больш за 91 тыс. дазволаў на працу, што склала 85% ад агульнай колькасці дазволаў на працу, выдадзеных у Польшчы. Паводле дадзеных сістэмы сацыяльнага страхавання на канец верасня 2017 года, польскія страхоўкі былі аформленыя на 308 тысяч украінцаў, прычым іх колькасць за год павялічылася на 130 тысяч.

«Роля украінцаў на польскім рынку працы расце. Гэта асабліва важна ў кантэксце дэмаграфічных праблем, якія падобныя да бомбы, закладзенай пад нашу эканоміку, — піша Gazeta Prawna. Эксперты ААН аднеслі Польшчу да краін, у якіх насельніцтва будзе скарачацца і старэць асабліва хуткімі тэмпамі. А імігранты з Усходу кампенсуюць наступствы дэмаграфічных зменаў».

«Аднак, дзяржава ўсё яшчэ не мае ні міграцыйнай палітыкі, ні ідэі, як дазволіць украінцам, беларусам і работнікам іншых нацыянальнасцяў замацаваць свае карані ў Польшчы. І калі больш багатыя краіны Заходняй Еўропы адчыняць для іх свае дзверы, то магніт высокіх заробкаў можа перацягнуць іх за Одру», — гаворыцца ў артыкуле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0