Удзельнікі зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане сёння разыграюць 7 камплектаў узнагарод. Прадстаўнікі Беларусі выступяць у трох відах спаборніцтваў, адзначае БЕЛТА.

Лыжнік Сяргей Далідовіч выйдзе на старт сваёй сёмай Алімпіяды. Разам з таварышамі па камандзе Міхаілам Сямёнавым і Юрыем Астапенкам 44-гадовы ветэран выступіць у скіятлоне.

Да мужчынскай біятлоннай спрынтарскай гонкі рыхтаваліся 4 беларускія спартсмены: Уладзімір Чапелін, Раман Елятноў, Максім Варабей, Антон Смольскі.

Без беларусаў будуць разыграныя ўзнагароды ў жаночых спаборніцтвах па могуле, санным спорце і сноўбордзе ў мужчын.

Спаборніцтвы па гарналыжным спорце ў хуткасным спуску ў мужчын, прызначаныя на сёння, перанесеныя на 15 лютага: на час правядзення спаборніцтваў прагназаваліся моцныя парывы ветру (да 72 км за гадзіну). У спаборніцтвах у хуткасным спуску заяўлены прадстаўнік Беларусі Юрый Данілачкін.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай «Марафон».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру