Міністр моладзі і спорту Украіны Ігар Жданаў заклікаў заўзятараў не ехаць на Чэмпіянат свету па футболе-2018, які адбудзецца летам у Расіі. Пра гэта Жданаў заявіў у эфіры тэлеканала «Прямой».

«Я бачыў, наколькі ўся сусветная супольнасць была блізка да прыняцця гэтага рашэння [байкоту чэмпіянату] два гады таму. Калі пачаліся судовыя працэсы супраць былога кіраўніцтва ФІФА, змены, абвінавачванні ў карупцыі», — сказаў міністр.

Зараз, па словах Жданава, «кампанія» па байкоце спаборніцтваў па футболе знізілася. «Хаця з пункту гледжання нашых нацыянальных інтарэсаў мы рабілі ўсё, каб гэты чэмпіянат не адбыўся ў Расіі», — працягнуў міністр.

Паводле яго слоў, украінскім заўзятарам і ўдзельнікам АТА не варта ехаць у Расію, а сам заклік улады маюць намер аформіць у агульную заяву з МЗС краіны і Службай бяспекі Украіны (СБУ).

Нагадаем, што Украіна не здолела прабіцца на ЧС па футболе, прапусціўшы наперад Ісландыю і Харватыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру