Не толькі Алімпіядай жыве ў гэтыя хвіліны спартовая Беларусь. Мінскае СКА стартуе ва «Уруччы» ў групавым турніры Кубка ЕГФ супраць «Магдэбурга». Баскетбольная зборная Беларусі гуляе сёння з камандай Турцыі ў матчы кваліфікацыі Еўра.

А ў «Чыжоўка-Арэне» жаночая тэнісная зборная гуляе ў першым раўндзе Кубка федэрацыі супраць Германіі. Пасля першага дня лік 1:1. Арына Сабаленка выйграла ў Таццяны Марыі, а Аляксандра Сасновіч саступіла свой матч Антоніі Лотнер 5:7, 4:6. Працяг — у нядзелю.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне беларускі дайшлі да фіналу Кубка федэрацый, саступіўшы ў фінале ў «Чыжоўка-Арэне» зборнай ЗША з лікам 2:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0