Андрэас Велінгер — алімпійскі чэмпіён у скачках з нармальнага трампліна (95 метраў), фота Spiegel Online
Беларуска Марына Зуева заняла 11-е месца ў забегу на каньках на дыстанцыі 3000 м у карэйскім Пхёнчхане.
Яна пераадолела дыстанцыю за 4 хвіліны 5,96 секунды. Ад пераможцы Алімпіяды галандкі Карлін Ахтэрээктэ яна адстала на 6,75 секунды.
Дарэчы, другое і трэцяе месца занялі таксама галандкі Ірэн Вюст і Антуанет дэ Ёнг.
Пакуль лідарства ў неафіцыйным камандным заліку захапіла Германія, што мае два залатыя медалі. Да перамогі Лаўры Дальмаер у біятлоне дадалося золата Андрэаса Велінгера ў скачках на лыжах з нармальнага трампліна. Срэбра і бронза ў нарвежцаў
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
1 | Германія | 2 | 0 | 0 | 2 |
2 | Галандыя | 1 | 2 | 1 | 4 |
3-4 | Карэя | 1 | 0 | 0 | 1 |
Швецыя | 1 | 0 | 0 | 1 | |
5 | Нарвегія | 0 | 3 | 1 | 4 |
6—8 | Фінляндыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
Чэхія | 0 | 0 | 1 | 1 | |
Расія | 0 | 0 | 1 | 1 | |
У нядзелю на Алімпіядзе будзе разыграна сем камплектаў узнагарод, беларусы ўдзельнічаюць у трох.
Юрый Данілачкін паспаборнічае ў гарналыжным спуску; Юрый Астапенка, Сяргей Далідовіч і Міхаіл Сямёнаў паўдзельнічаюць у лыжным скіятлоне (пачатак у 9.15), а ў 14:15 пройдзе мужчынскі спрынт у біятлоне.
Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон





