Былы галоўны трэнер мінскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт у эфіры праграмы «Авертайм» абвергнуў словы кіраўніка назіральнай рады «зуброў» Ігара Шуневіча пра тое, што ён пачаў весці перамовы з іншай камандай да сыходу са сталічнага клуба.

belarushockey.by

— Чаму вы развіталіся з «Дынама»? Ці праўда тое, што вы пачалі весці перамовы з «Серветам» да развітання з «зубрамі»?

— Гэта зусім не так. Гэта неабгрунтаваныя плёткі. Мае перамовы з «Серветам» пачаліся ўжо пасля таго, як было прынята рашэнне аб маім сыходзе з «Дынама». Гэта не маё рашэнне. Я хацеў працягнуць тое, што мы пачалі ў «Дынама». А гэта пабудова чэмпіёнскай каманды. План, разлічаны на тры гады. І ў першы год мы дамагліся сваіх мэтаў. «Дынама» стала канкурэнтнай у КХЛ, каманда прагрэсавала, а беларускія хакеісты палепшылі сваю гульню. Адбыліся змены і ў плане псіхалогіі. Каманда зразумела, што можа дамагацца поспеху. Гульцы паверылі ў сябе. Мы змянілі светапогляд. Паказалі, што і беларускія хакеісты, калі ім давяраць, могуць прагрэсаваць і перамагаць. Я шкадую, што затым адбыліся змены, несумяшчальныя з рухам нашаму плану развіцця. Спыняцца на паўдарозе было крыўдна. Я да гэтага часу шукаю адказ што здарылася і чаму так адбылося. І мне цяжка яго знайсці. Паўтаруся, бо рашэнне прымаў не я, — заявіў Вудкрафт ў эфіры тэлеканала «Беларусь 5».

Вудкрафт узначальваў «Дынама» ў мінулым сезоне, каманда фінішавала на 5-м месцы ў Заходняй канферэнцыі, праўда, выбыла ў першым раўндзе Кубка Гагарына. У гэтым годзе «Дынама» датэрмінова пазбавілася шанцаў на плэй-оф.

Вудкрафт узначальвае цяпер швейцарскі «Сервет»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру