У Мексіцы затрымалі меркаванага лідара наркакартэля Лас-Сетас Хасэ Марыя Гісара Валенсія, за «галаву» якога ўлады ЗША абвясцілі ўзнагароду ў памеры $ 5 мільёнаў, паведамляе AP.

Улады Мексікі абвясцілі аб затрыманні злачынца Хасэ Марыя з падвойным, амерыкана-мексіканскім, грамадзянствам. Аднак крыніца пацвердзіла, што ім з'яўляецца вядомы наркабарон Гісар Валенсія.

Камісар нацыянальнай бяспекі Мексікі Рэната Салес паведаміў, што Хасэ Марыя быў затрыманы 8 лютага ў фешэнэбельным раёне Мехіка.

Улады ЗША прапанавалі ўзнагароду ў памеры $ 5 мільёнаў за дапамогу ў злове лідара наркакартэля. Яго лічаць адказным за ўвоз тысяч кілаграмаў какаіну і метамфетаміну на тэрыторыю ЗША.

Хасэ Марыя Гісар Валенсія таксама вядомы як Z43. Ён узначальвае адзін з найбуйнейшых наркакартэляў ў Мексіцы Лас-Сетас.

Гэта адна з найбольш жорсткіх злачынных груповак Мексікі. Згодна з неафіцыйнай статыстыкай, у палоне Лас-Сетас ўтрымліваюцца больш за тысячу чалавек, сярод іх мясцовыя чыноўнікі і турысты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0