Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ аб прыняцці дадатковых мер па супрацьдзеянні расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.

Указ зацвярджае рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) ад 26 студзеня 2018 года «Аб дадатковых мерах па супрацьдзеянні інфармацыйнай агрэсіі Расійскай Федэрацыі». Кантроль за выкананнем указа прэзідэнт усклаў на сакратара Рады Аляксандра Турчынава.

У паведамленьні не ўдакладняецца, у чым менавіта заключаецца сутнасць прынятага дакумента, аднак адзначаецца, што тэкст рашэння РНБА прыкладаецца для службовага карыстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0