Беларусь па бязвізавым рэжыме наведалі 83 тысячы турыстаў, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, піша БелТА.
«Вядома, гэтага недастаткова», — падкрэсліў ён і адзначыў, што неабходна ўзмацніць інфармацыйную працу.
«Павінны быць буклеты, праспекты, іншая даведачная інфармацыя пра краіну ў нашых чыгуначных саставах, самалётах, аэрапортах. Каб чалавек мог адразу бачыць, куды ён можа прыехаць, якія славутасці наведаць», — растлумачыў Анатоль Калінін.





