Ілюстрацыйны малюнак

Ілюстрацыйны малюнак

У адрозненне ад смяротнага птушынага і свінога грыпу, які можа перадавацца новым ахвярам толькі пры фізічным кантакце, «сезонныя» разнавіднасці грыпу распаўсюджваюцца пераважна паветраным шляхам, што дазваляе ім заражаць велізарную колькасць людзей.

Сёння гарадскія службы шмат якіх краін спрабуюць змагацца з гэтымі формамі віруса, абеззаражваючы памяшканні, вагоны метро і салоны аўтобусаў пры дапамозе ультрафіялетавых лямпаў. Яны добра спраўляюцца з гэтай задачай, аднак у іх ёсць адзін вялікі недахоп: яны забіваюць не толькі мікробы і вірусы, але і клеткі цела чалавека, выклікаючы рак скуры і катаракту рагавіцы вока.

Навукоўцы з Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку знайшлі арыгінальнае рашэнне для гэтай праблемы, стварыўшы ультрафіялетавыя лямпы, якія працуюць у далёкай частцы ультрафіялетавага спектру, на даўжыні хвалі ў 222 нанаметры, а не на 254 нанаметрах, як звычайныя абеззаражвальныя ультрафіялетавыя лямпы.

Эксперыменты паказалі, што нават невялікіх па сіле лямпаў новага тыпу хапае для таго, каб знішчыць 99% вірусных часціц у паветры, пры гэтым не забіваючы клеткі чалавека. 

Калі такія выпраменьвальнікі будуць усталяваныя ў шпіталях, грамадскіх месцах і ў транспарце, то яны, па словах фізікаў, будуць змагацца не толькі з эпідэміямі грыпу, але і сухотамі, і мноствам іншых хваробаў, якія распаўсюджваюцца паветрана-кропельным шляхам, што акупіць выдаткі на іх устаноўку і вытворчасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?