Яўгенія Пастэрнак павіншавала новага галоўнага рэдактара з прызначэннем, а потым узгадала, што работнікаў многіх дзяржаўных установаў «пад пагрозай звальнення ці пазбаўлення прэмій» адміністрацыя прымушае выпісваць шэраг пэрыядычных выданняў, «фактычна вымагаючы ў людзей грошы».

У гэты сьпіс выданняў для абавязковай падпіскі ўваходзіць і газета «Советская Белоруссія».

«Вельмі спадзяюся, што Вы пакладзеце гэтаму канец, — піша Яўгенія Пастэрнак у сваім лісце да галоўнага рэдактара Дзмітрыя Жука. — Зрэшты, нават калі Вы проста заявіце пра тое, што Вы супраць таго, каб газету «СБ. Беларусь сегодня» навязвалі, людзям будзе лягчэй супрацьстаяць шантажу кіраўніцтва».

Яна прапанавала, каб журналісты газеты правялі расследаванне, «хто насамрэч стаіць за «абавязковай падпіскай»».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0