На шэрагу пракрамлёўскіх сайтаў з'явілася навіна — адна з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі прызнала Крым расійскім. Такія публікацыі можна было пабачыць і на EurAsia Daily, і на сайце сепаратыстаў NewsFront, і на некаторых іншых рэсурсах.
Усе гэтыя крыніцы спасылаліся на ўкраінскі апазіцыйны сайт «Голас праўды», які быў створаны людзьмі, блізкімі да былой кіруючай «Партыі рэгіёнаў».
«Голас праўды» піша, што Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, якая з'яўляецца нібыта «адной з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі», прызнае Крым расійскім. «Голас праўды» спасылаецца на адно з інтэрв'ю лідара гэтай партыі Васіля Задняпранага.
Васіль Задняпраны
Партыя, чыю назву з цяжкасцю ўзгадаюць нават беларускія палітычныя эксперты, апісваецца як «адна з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі».
Прапагандысты пішуць, што партыя «мела значнае прадстаўніцтва ў беларускім парламенце на працягу некалькіх скліканняў».
За лідараў меркавання выдаецца партыя, якая за 6 скліканняў Палаты прадстаўнікоў мела толькі 7 дэпутатаў.





