З пятніцы ў Вільні колерамі трыкалора расфарбуюць палацы і будынкі, у якіх у XX стагоддзі стваралася гісторыя Літвы.
У пятніцу першы раз ўключаць і трыкалор літоўскіх мастоў — Нярыс (Вяллю) упрыгожаць Белы, Зялёны масты і мост Міндоўга ў колерах літоўскага сцяга.
На працягу тыдня гарадскія кафэ і рэстараны ў Старым горадзе будуць прапаноўваць падарожжа ў часе: можна будзе ўбачыць шыльды як у 1918 годзе, рэкламы, пачуць музыку таго часу, пакаштаваць стравы, якія рыхтавалі сто гадоў таму.
Віленчукі і гасцям сталіцы прапануюць экскурсіі па дарогах аднаўлення дзяржавы. 16 лютага 1918 года Тарыба Літвы ў Вільні аб'явіла пра аднаўленне незалежнай дзяржавы.





