Reuters

У Пхёнчхане ў прысутнасці 35 тыс. гледачоў пачалася афіцыйная цырымонія адкрыцця 23-х Алімпійскіх гульняў. Першая яе частка па традыцыі будзе тэатралізаваным шоу, у якім павінны выступіць карэйскія спевакі і танцоры.

Затым над стадыёнам будзе ўзняты сцяг Паўднёвай Карэі і прагучыць гімн гэтай краіны. За гэтым будзе парад краін-удзельніц. Па традыцыі яго адкрыюць прадстаўнікі Грэцыі — дзяржавы, у якой зарадзіліся Алімпійскія гульні, а самымі апошнімі з'явяцца прадстаўнікі Паўднёвай Карэі і КНДР. Яны дамовіліся аб сумесным праходзе пад белым сцягам з выявай абрысаў Карэйскага паўвострава.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліла Ала Цупер, якая несла ў руках дзяржаўны сцяг.

AP

Алімпіяда ў Пхенчхане будзе працягвацца больш за два тыдні. За гэты час спартсмены разыграюць 102 камплекты медалёў у 15 відах спорту. Такім чынам, гульні ў Паўднёвай Карэі ўсталююць рэкорд па колькасці ўзнагарод.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай «Марафон».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру