Тэрмін бязвізу пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт Мінск летам можа быць павялічаны да 10 дзён, паведаміў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін падчас выніковай калегіі Мінтранса, паведамляе БелТА.

«Што тычыцца бязвізу, то ў нас сёння 10 дзён — Брэст, Гродна і 5 дзён — праз Нацыянальны аэрапорт. Ёсць даручэнне для МЗС на працягу гэтага года — напэўна, у ліпені-жніўні будзе ўжо 10 дзён праз Нацыянальны аэрапорт», - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0