Кіраўнік МУС Таджыкістана Рамазон Рахімзада заявіў напярэдадні журналістам, што яго загад аб звальненні з органаў унутраных спраў супрацоўнікаў, якія маюць лішнюю вагу, і па гэты дзень застаецца ў сіле.

«Начальнік упраўлення кадраў МУС Таджыкістана Сухроб Рахманзода пасля прыняцця таго загада скінуў 15 кг вагі», — расказаў міністр МУС журналістам на прэс-канферэнцыі ў Душанбэ.

Ён таксама адзначыў, што па прычыне лішняй вагі каля 20 супрацоўнікаў таджыкскай міліцыі былі адхіленыя ад займаных пасадаў. «Але яны будуць адноўлены на пасадзе пасля таго, як скінуць лішнюю вагу», — паабяцаў кіраўнік МУС.

У снежні 2016 года міністр унутраных спраў Таджыкістана Рамазон Рахімзада загадаў сваім супрацоўнікам скінуць лішнюю вагу пад пагрозай звальнення.

Тады МУС выдала нарматывы суадносін росту і вагі для міліцыянтаў: так, пры росце 168—170 сантыметраў, вага не павінна перавышаць 75 кілаграмаў.

Прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Таджыкістана паведамляла, што тры разы на тыдзень усе супрацоўнікі праваахоўных органаў прабягаюць дыстанцыю ў 5 кіламетраў, займаюцца іншымі фізічным нагрузкамі.

«Вага нашых супрацоўнікаў павінна адпавядаць міжнароднай табліцы суадносін узросту і росту», — сказаў у студзені 2017 года падчас сустрэчы з журналістамі Рахімзада, і дадаў, што сам займаецца спортам пастаянна.

У МУС кіруюцца вось гэтай табліцай суадносінаў аптымальнай вагі да ўзросту і росту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0