Кандыдат у прэзідэнты Расіі Ксенія Сабчак выбачылася перад ЗША за магчымае ўмяшанне Масквы ў выбары амерыканскага прэзідэнта.

У эфіры тэлеканала CNN яна заявіла, што, калі расійскія хакеры сапраўды паўплывалі на выбары, то «ёй вельмі шкада». Сабчак таксама заклікала не ізаляваць Расію, але даць ёй магчымасць больш удзельнічаць у міжнародных працэсах.

Ксенія Сабчак знаходзіцца ў Злучаных Штатах, куды яна прыехала, каб наладзіць няўрадавыя сувязі з амерыканскай адміністрацыяй. У рамках гэтай паездкі Сабчак наведала «малітоўны сняданак» — штогадовае мерапрыемства, арганізаванае пратэстанцкімі суполкамі ЗША, на якім прысутнічае прэзідэнт. Тэлевядучая назвала «малітоўны сняданак» бессэнсоўным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?