Былога Вярхоўнага суддзю Англіі і Уэльса лорда Гары Кенета Вулфа прызначылі галоўным суддзёй новага камерцыйнага суда ў Казахстане. Дапамагаць яму будуць восем іншых суддзяў і старэйшых юрыстаў з Брытаніі, паведамляе Nv.ua са спасылкай на The Times.

Гэты суд стварылі ўслед за аналагічнымі судамі ў Сінгапуры, Ганконгу, Дубаі, Абу-Дабі і Катары ў рамках праграмы мадэрнізацыі з удзелам Міжнароднага фінансавага цэнтра Астаны — яго хочуць зрабіць вядучым фінансавым цэнтрам Цэнтральнай Азіі.

«Казахстан мае велізарную мяжу з Кітаем і з Расіяй, і Кітай будуе новы шаўковы шлях, які праходзіць проста праз гэтую краіну. Усё гэта прычыны, па якіх гэта можа пайсці на карысць», — сказаў Вулф.

Усе брытанскія суддзі будуць выкарыстоўваць брытанскае агульнае права, што скажа «аб незалежнасці суда і кваліфікацыі яго суддзяў».

У аўтарытэтны склад брытанскіх суддзяў і юрыстаў ўваходзяць сэр Робін Якаб, сэр Стывен Рычардс, сэр Джэк Бітсан, сэр Руперт Джэксан, дарадцы каралевы лорд Фолкс, Эндру Спінк, Том Монтаг-Сміт, а таксама Патрыцыя Эдвардс. Бітсан і Джэксан ўступяць у пасаду, калі пойдуць на пенсію з Апеляцыйнага суда ў гэтым і наступным месяцы адпаведна. Кансультатыўную раду ўзначаліць саветнік каралевы Майкл Блэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0