Беларускія НПЗ павінны мець альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на падагульняючай калегіі савета канцэрна «Белнафтахім», піша БелТА

Уладзімір Сямашка канстатаваў, што ў 2017 годзе ААТ «Нафтан» і Мазырскі НПЗ атрымалі для перапрацоўкі 18 млн т расійскай нафты. У гэтым годзе лічба будзе такая ж, што адпавядае дамоўленасцям з Расіяй.

«Але павінны быць варыянты, гэта відавочна для дырэктараў НПЗ, кіраўніцтва канцэрна «Белнафтахім» з улікам пастаўленых перад галіной задач», - адзначыў ён. У мінулым годзе ў рамках дыверсіфікацыі крыніц вуглевадароднай сыравіны былі арганізаваны пастаўкі іранскай нафты.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ўсе пытанні па нафце з Расіяй урэгуляваны да 2024 года ўключна. З Беларусі знята абавязацельства штогод пастаўляць у Расію 1 млн т нафтапрадуктаў у год, калі б гэтыя пастаўкі былі абавязковымі, гэта магло б прывесці да страт у памеры $150 млн у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0