Анатолій Урублеўскі балатуецца ў абласны Савет дэпутатаў па Альшанскай выбарчай акрузе № 13. Яшчэ два кандыдаты — Аляксандр Мікалута і Яўген Дудкін. Адзінае памяшканне для сустрэч на Альшанцы ёсць у школе № 39. Яўген Дудкін лічыць, што апанент заняў месца, каб іншым не было часу на сустрэчу з выбаршчыкамі.

«Адзін з кандыдатаў абвяшчае сустрэчы кожны дзень і на іх не з’яўляецца. У нас ёсць яшчэ кандыдат — Яўген Дудкін. Як яму праводзіць сустрэчы, калі тут цэлы дзень занята?», — кажа Сяргей Верамеенка з БХД.

Падчас сустрэчы ў актавай зале ішла рэпетыцыя. Прадстаўнікі школы запэўнілі, што ў выпадку сустрэчы з кандыдатам ніякай рэпетыцыі не было б.

Яўген Дудкін падаў заяву на правядзенне сустрэчы 7 лютага. Яна адбылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?