Кіеўская карпарацыя «УкрАўта» гатовая закансерваваць вытворчасць на Запарожскім аўтамабілебудаўнічым заводзе (ЗАЗ), паведамляе «Громадське».

ЗАЗ шукае любыя заказы, у тым ліку на выпуск непрофільнай прадукцыі. Завод таксама праводзіць перамовы аб пачатку зборцы трактароў паўднёвакарэйскай фірмы LS. Калі фінансавае становішча прадпрыемства не палепшыцца ў бліжэйшы час, адзіным выхадам будзе кансервацыя вытворчасці і спыненне існавання ва Украіне аўтамабілебудаўнічай галіны як такой.

У студзені 2018 года запазычанасць завода дасягнула $ 134 мільёнаў. На заводзе працуюць 1350 чалавек, за 2017 год было выраблена ўсяго 1674 машыны, у той час як яшчэ ў 2008 годзе ЗАЗ вырабіў 258 тысяч аўто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0