Бермудскія астравы сталі першай тэрыторыяй, якая адменіць раней прыняты закон, які легалізаваў аднаполыя шлюбы, паведамляе BBC.

У мінулую сераду Джон Ранкін, губернатар гэтых заморскіх тэрыторый Вялікабрытаніі, падпісаў адпаведны закон, нягледзячы на рашэнне Вярхоўнага суда, які дазволіў у 2017 годзе рэгістрацыю аднаполых шлюбаў.

Міністр унутраных спраў Бермудскіх астравоў Уолтан Браўн, чыя кіруючая Прагрэсіўная лейбарысцкая партыя (PLP) прапанавала адмяніць закон аб аднаполых шлюбах, заявіў у сераду, што рады гэтаму рашэнню.

У снежні мінулага года дэпутаты Заканадаўчага сходу і Сенат Бермудскіх астравоў прагаласавалі з вялікім адрывам за адмену закона аб аднаполых шлюбах пасля таго, як на Бермудах прайшоў рэферэндум, на якім большасць выказалася супраць аднаполых шлюбаў.

У гомасэксуальных пар, якія пражываюць на Бермудах, застанецца магчымасць зарэгістраваць свой альянс як «сумеснае вядзенне хатняй гаспадаркі».

Па словах Браўна, гэтыя пары будуць мець тыя ж правы, што і жанатыя гетэрасэксуальныя пары, у прыватнасці, у іх будзе права на прыняцце рашэння, якое тычыцца здароўя партнёра, калі той не ў стане гэтага зрабіць сам.

Праваабаронцы сцвярджаюць, што новы закон супярэчыць канстытуцыі Бермудскіх астравоў, якая гарантуе свабоду ад дыскрымінацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0