У Мюнхене прайшло лёсаванне першага раўнда плей-оф розыгрышу Кубка ФІБА-Еўропа, піша БелТА.

Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» у матчах 1/16 фіналу сустрэнуцца з італьянскім «Авеліна»: 7 сакавіка супернікі згуляюць у Італіі, а 14 сакавіка правядуць другі матч у Мінску.

Мінскія «драконы» ў другім групавым этапе Кубка ФІБА-Еўропа фінішавалі другімі ў квартэце K, а баскетбалісты «Авеліна» выступалі ў групе D Лігі чэмпіёнаў і занялі там пятае месца.

Пераможца ў чвэрцьфінале будзе сапернічаць з лепшай камандай пары «Уцена» (Літва) - «Альба» (Венгрыя)

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру