Выканаўчы дырэктар па камунікацыях Раскосмасу Ігар Буранкоў у эфіры радыёстанцыі «Эха Масквы» назваў запуск ракеты Falcon Heavy прыватнай кампаніі SpaceX Ілана Маска паспяховай промаакцыяй і «вельмі добрым трукам».

Буранкоў прызнаў, што старт Falcon Heavy, як і любая іншая паспяховая місія, дапамагае пашырыць «гарызонты касманаўтыкі». Аднак ён заявіў, што Маск запусціў ракету ў разліку на прыцягненне інвестыцый.

На думку прадстаўніка Раскосмасу, Маск адправіў у космас асабісты спорткар Tesla вішнёвага колеру дзеля рэкламы. Буранкоў упэўнены, што заснавальнік кампаніі-вытворцы аўтамабіляў зрабіў гэта напярэдадні сходу акцыянераў.

Журналісты спыталі Буранкова, ці не крыўдзіць яго, што запускі Раскосмасу прыцягваюць нашмат менш увагі, чым SpaceX. Ён патлумачыў, што ў расійскага касмічнага агенцтва таксама ёсць дасягненні, якімі можна ганарыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0