На плітах з каменя будуць імёны кампазітара Станіслава Манюшкі, пісьменьніка Васіля Быкава, паэтаў Язэпа Пушчы і Рыгора Барадуліна, шляхціца, дэпутата Сойма Рэчы Паспалітай ад Наваградскага ваяводства ВКЛ Тадэвуша Рэйтана, а таксама Рудольфа і Сафіі Пішчалаў, паведамляе БелТА.

За працэсам стварэння вырабаў змогуць паназіраць ўсе ахвотныя, гатовыя пліты затым перададуць валанцёрам і прадстаўнікам грамадскіх ініцыятыў, якія ўсталююць іх у розных кутках краіны.

Праект падтрымалі ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», «Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана», «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама гісторыкі, культуролагі і экскурсаводы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0