Амерыканскі часопіс Forbes упершыню апублікаваў рэйтынг самых багатых людзей, якія зарабілі свае грошы на крыптавалютах. Усяго ў спіс увайшлі 19 чалавек. Зрэшты, рэдакцыя часопіса адзначае, што маглі ўпусціць некаторыя асобы.

На першым месцы знаходзіцца Крыс Ларсэн — сузаснавальнік крыптавалютнай платформы для аплатных сістэм Ripple. Яго багацце ацэньваецца ў $7,5 — $8 мільярдаў. Другое месца з багаццем у $ 1-5 млрд заняў Джозэф Лубін, заснавальнік крыптавалютнай платформы ConsenSys, на трэцім Чанпен Чжао — дырэктар крыптаабменнай біржы Binance ($ 1,1-2 мільярды).

На чацвёртым месцы ў спісе апынуліся браты-блізняты Тайлер і Кэмеран Уинклвосс, вядомыя тым, што судзіліся з Маркам Цукербергам з-за ідэі стварэння Facebook. СМІ называюць іх першымі ў свеце крыптавалютнымі мільярдэрамі. Forbes ацаніў іх багацце ў $ 900 мільёнаў- $ 1,1 мільярда.

Пяцёрку замыкае інвестар Мэцью Меллон з багаццем у $ 900 мільёнаў- $ 1 мільярд. Ён пачаў займацца крыптавалютамі ўсяго год таму.

Для таго, каб патрапіць у цяперашні рэйтынг, трэба мець мінімум $ 350 мільёнаў, адзначаюць у Forbes.

Менавіта ў столькі ацэньваецца багацце «самага беднага» ўдзельніка рэйтынгу — паўднёвакарэйца Сон Чы Хена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0