Амерыканская аналітычная кампанія Gracenote апублікавала канчатковы медальны прагноз на Алімпійскія гульні ў Пхенчхане, што пачнуцца 9 лютага.
Патэнцыйныя мультымедалісты Гульняў-2018:
Лаура Дальмаер (Германія, біятлон) — 6 залатых медалёў (спрынт, гонка пераследу, мас-старт, індывідуальная гонка, жаночая эстафета, супермікст);
Мартэн Фуркад (Францыя, біятлон) — 6 медалёў: 3 залатыя (пераслед, мас-старт, індывідуальная гонка), 2 сярэбраныя (спрынт, супермікст) і бронзавы (мужчынская эстафета);
Ёханэс Бо (Нарвегія, біятлон) — 5 медалёў. 2 залатыя (спрынт і мужчынская эстафета), 2 сярэбраныя (гонка пераследу і мас-старт) і бронзавы (супермікст);
Топ-5 краін па колькасці медалёў:
1 | Нарвегія | 41 | 13 | 13 | 15 |
2 | Германія | 39 | 14 | 11 | 14 |
3 | ЗША | 29 | 11 | 6 | 12 |
4 | Канада | 28 | 7 | 9 | 12 |
5 | Францыя | 21 | 10 | 8 | 3 |
Па версіі аналітыкаў з Gracenote, зборная Беларусі на Алімпіядзе-2018 заваюе 3 медалі.
Два сярэбраныя медалі — Дар'я Домрачава (біятлон, гонка пераследу) і Антон Кушнір (фрыстайл). Адна бронза — Дар'я Домрачава (біятлон, мас-старт).
Раней кампанія Gracenote прагназавала Беларусі 2 (0-1-1) медалі Алімпіяды.
The Associated Press прагназуе 3 сярэбраныя і адзін бронзавы медалі.





