Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы кіраўнікоў беларускіх дзяржаўных СМІ, заклікаў іх не ўжываць тыя формы працы, якія выкарыстоўваюцца расійскімі тэлеканаламі:

«Патрэбныя перамены. Калі вы ў мяне спытаеце, якія, я вам проста скажу: глядзіце замежнае тэлебачанне. Навінныя перадачы, «Еўраньюс» стаў неяк больш спакойным каналам, CNN, BBC, выбірайце найлепшае па крупінках, але самы лепшы арыенцір — расійскае тэлебачанне.

Выдатна працуе тэлебачанне, але нам ні ў якім разе нельга скаціцца на тыя пазіцыі і тыя формы працы, якія сёння існуюць на расійскіх каналах.

Але прафесійна — здымкі, аператарская праца — проста малайцы. Змест? У нас свайго хапае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0