Землятрус магнітудай 6,4 адбыўся на ўсходнім узбярэжжы Тайваня ў павеце Хуалянь. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль не паступала.

Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ў 23:50 па мясцовым часе (18:50 па Мінску) у 22 км ад узбярэжжа.

У выніку землятрусу часткова абрынуўся будынак аднаго з гатэляў. У цяперашні час на месцы працуюць ратавальнікі.

У нядзелю ўвечары ў гэтым жа раёне адбыўся землятрус магнітудай 6,4, за якім адбылося два штуршкі меншай сілы.

Эпіцэнтры ўсіх трох падземных штуршкоў размяшчаліся блізка адзін да аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0