Найбуйнейшыя амерыканскія бізнэсмены на працягу аднаго гандлёвага дня страцілі больш 114 мільярдаў даляраў, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўласны індэкс мільярдэраў — Bloomberg Billionaires Index.

Па дадзеных агенства, лідарам па стратах стаў медыямагнат Уорэн Бафет — ён пазбавіўся больш за 5 мільярдаў даляраў. На другім месцы - заснавальнік Facebook Марк Цукерберг (3,6 мільярда), на трэцім — заснавальнік Amazon і найбагацейшы чалавек у свеце Джэф Безас (3,2 мільярда).

Напярэдадні асноўныя фондавыя рынкі ЗША на працягу аднаго дня ўпалі на 3,5-4,5% — з-за гэтага яны страцілі ўвесь назапашаны рост з пачатку 2018 года. Акцыі найбуйнейшых кампаній патаннелі на 90 мільярдаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0